Шан (дынастыя)
кітайская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржава Шан (кіт.: 商朝), альтэрнатыўныя назвы дзяржава Інь (кіт.: 殷代) або дзяржава Шан-Інь — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 1600 па 1027 год да нашай эры ў землях на поўнач ад выхаду р. Хуанхэ на Вялікую кітайскую раўніну. Дзяржава Шан была папярэдніцай дзяржавы Чжоу.
Дзяржава | |
Дзяржава Шан Дзяржава Інь Дзяржава Шан-Інь | |
---|---|
кіт.: 商朝 殷代 | |
1600 да н.э. — 1027 да н.э.
|
|
Сталіца | Іньсюй, Чжаагэ |
Мова(ы) | Старажытнакітайская |
Афіцыйная мова | старажытнакітайская мова[d] |
Рэлігія | Кітайская народная рэлігія |
Насельніцтва | 150—200 тыс. чал. |
Форма кіравання | Манархія, Феадалізм |
Дынастыя | Дынастыя Шан |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шан з’яўляецца першым кітайскім дзяржаўным утварэннем, рэальнасць існавання якога пацверджана не толькі археалагічнымі знаходкамі, але таксама наратыўнымі і эпіграфічнымі пісьмовымі крыніцамі. Найбольш падрабязнае апісанне гісторыі Шан змешчана ў сачыненні Сыма Цяня «Гістарычныя запіскі». У выніку раскопак былі выяўлены цзягувэнь — іерагліфічныя надпісы на панцырах чарапах і варажбітных касцях жывёл, а таксама бронзавых, нефрытавых, керамічных, каменных вырабах. Вялікая колькасць знаходак была зроблена на тэрыторыі сталіцы Іньсюй (кіт. спр. 殷墟, піньінь Yīnxū, пал. Іньсюй), якая была размешчана ў раёне сучаснага горада Аньян у правінцыі Хэнань. Тэрыторыя старажытнага горада ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.