Элементы арбіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арбітальныя элементы, элементы арбіты нябеснага цела — набор параметраў, якія задаюць памеры і форму арбіты (траекторыі) нябеснага цела, размяшчэнне арбіты ў прасторы і месца размяшчэння нябеснага цела на арбіце.
Вызначэнне арбіт нябесных целаў з’яўляецца адной з задач нябеснай механікі. Для задання арбіты спадарожніка планеты, астэроіда ці Зямлі выкарыстоўваюць так званыя «арбітальныя элементы». Арбітальныя элементы адказваюць за заданне базавай сістэмы каардынат (пункта адліку, восі каардынат), формы і памеру арбіты, яе арыентацыі ў прасторы і момант часу, у які нябеснае цела знаходзіцца ў пэўным пункце арбіты. Галоўным чынам выкарыстоўваюцца два спосабы задання арбіты (пры наяўнасці сістэмы каардынат)[1]:
- пры дапамозе вектараў становішча і скорасці;
- пры дапамозе арбітальных элементаў.