Эль-Ера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эль-Ера (ісп.: El Hierro) — самы заходні і паўднёвы востраў Канарскіх астравоў, размешчаны ў Атлантычным акіяне. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад правінцыі Тэнэрыфэ.
Эль-Ера | |
---|---|
ісп. El Hierro | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 268,71 км² |
Найвышэйшы пункт | Піка-дэ-Мальпаса, 1501 м |
Насельніцтва | 10 587 чал. (2016) |
Шчыльнасць насельніцтва | 39,4 чал./км² |
Размяшчэнне | |
27°45′ пн. ш. 18°00′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Канарскія астравы |
Краіна | |
Рэгіён | Канарскія астравы |
Правінцыя | Тэнерыфэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сталіца — Вальвердэ, дзе акрамя населенага пункта Ла-Вілья знаходзяцца порт Ла-Эстака і астраўны аэрапорт. Акрамя Вальвердэ, на востраве існуюць камуны Ла-Франтэра і Эль-Пінар. Насельніцтва паводле перапісу 2016 года — 10 587 чал., што робіць яго найменей населеным востравам архіпелага (калі не ўлічваць Ла-Грасіёсу, які лічыцца дробным востравам і прыналежыць суседняму Лансаротэ). Плошча — 268,71 км², самы маленькі з сямі буйных астравоў.
ЮНЕСКА абвясціла востраў біясферным запаведнікам 22 студзеня 2000 года. Цяпер пераўтвараецца ў жыццё план, распрацаваны міністэрствам прамысловасці, энергіі і турызму, з мэтай пераўтварыць Эль-Ера ў першы ў свеце востраў, які поўнасцю забяспечвае сябе аднаўляльнай энергіяй. 27 чэрвеня 2014 года пачала працаваць гідраветраная электрастанцыя, што дазволіла дамагчыся гэтай мэты. У 2014 годзе ЮНЕСКА абвясціла ўвесь востраў геапаркам.