Эстонская Рэспубліка (1918—1940)
эстонская дзяржава ў міжваенны час / From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая Эстонская Рэспубліка — перыяд у гісторыі Эстоніі. Яна была абвешчана 24 лютага 1918 года ў працэсе распаду Расійскай імперыі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Эстонская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Талін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Талін, Пярну, Тарту, Нарва | ||||
Грашовая адзінка |
эстонская марка (1918—1928) |
||||
Насельніцтва | 1 126 413 чал. | ||||
Форма кіравання |
парламенцкая рэспубліка, аўтакратыя (з 1934) |
||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Дзяржаўны старэйшына | |||||
• 1920—1921 | Антс Пійп (першы) | ||||
• 1921—1922; 1923—1924; 1931—1932; 1932—1933; 1933—1937 | Канстанцін Пятс (апошні) | ||||
Прэзідэнт | |||||
• 1938—1940[заўв 1] | Канстанцін Пятс | ||||
Прэм’ер-міністр | |||||
• 1918—1919 | Канстанцін Пятс (першы) | ||||
• 1940 | Іаганес Барбарус (апошні) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Незалежнасць стала галоўным вынікам Вызваленчай вайны. 2 лютага 1920 года Савецкая Расія і Эстонія падпісалі мірны дагавор аб узаемным прызнанні. У падпісанні дагавора таксама прымала ўдзел Фінляндыя.
15 чэрвеня 1920 года Устаноўчы сход ухваліў праект першай канстытуцыі Эстонскай Рэспублікі.
22 верасня 1921 года Эстонія ўвайшла ў Лігу нацый.
Пасля ўступлення ў сілу другой канстытуцыі 1934 года ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога ў Эстоніі зацвердзіўся аўтарытарны рэжым на чале з Канстанцінам Пятсам.
У выніку падзелу сфераў уплыву паміж СССР і Трэцім Рейхам (пакт Молатава-Рыбентропа) у 1939 годзе, Эстоніі ў верасні 1939 года Савецкім Саюзам быў навязаны «Пакт аб узаемадапамозе», а 6 жніўня 1940 года Эстонія была ўключана ў склад СССР. 20 жніўня 1991 года незалежнасць Эстоніі была адноўлена.