Рыбы (Pisces) — надклас сківічнаротых водных жывёл, для якіх характэрнае жабравае дыханне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага развіцця арганізма.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці звязаныя з водным характарам жыцця: форма цела абцякальная, скура (як правіла) пакрытая лускай, маюцца плаўнікі. Рыбы маюць непастаянную тэмпературу цела, адно кола кровазвароту, дзвюхкамернае сэрца. Шкілет храстковы або касцявы. Рыбы з'яўляюцца раздзельнаполымі, размнажэнне палавое. У свеце вядома каля 25 000 відаў рыб. Навука аб рыбах — іхтыялогія.