АСК «Экспрэс»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаматызава́ная сістэ́ма кірава́ння «Экспрэ́с» — аўтаматызаваная сістэма кіравання рэзерваваннем месцаў і білетна-касавымі аперацыямі, прызначаная для браніравання месцаў у цягніках далёкага праходжання.
У цяперашні час уяўляе сабой сучасны праграмна-апаратны комплекс, пабудаваны на базе высокапрадукцыйных ЭВМ, з шырока развітой сеткай продажу білетаў.
Ліцэнзію на права выкарыстання сістэмы «Экспрэс» набылі практычна ўсе краіны СНД і Прыбалтыкі. Сістэма «Экспрэс-3» з'яўляецца паўнапраўным членам міжнароднай супольнасці сістэм рэзервавання месцаў, актыўна ўзаемадзейнічае з іншымі еўрапейскімі электроннымі сістэмамі рэзервавання ў рамках вылічальных сетак АСЧ/МСЧ.