Абасіды
дынастыя арабскіх халіфаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абасіды (араб. العبّاسيّون) — дынастыя арабскіх халіфаў, заснаваная Абасам, дзядзькам прарока ісламу склад Мухамеда, які належаў у мекканскага роду хашым (хашыміты). Дынастыя Абасідаў панавала ў Багдадскім халіфаце з 750 года, пасля звяржэння дынастыі Амеядаў, да мангольскага нашэсця 1258 года.
Кіраванне халіфаў Абасідаў у Багдадзе было перыядам найбольшага росквіту сярэднявечнай мусульманскай культуры. У масавай свядомасці мусульман перыяд Абасідаў з'яўляецца сімвалам былой моцы і мусульманскага адзінства.