Верхавая язда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхавая язда, або язда — спосаб перамяшчэння, пры якім чалавек (вершнік) знаходзіцца на спіне жывёлы (часцей каня, радзей — асла, вярблюда, слана і інш.). У больш вузкім сэнсе — адзін з відаў аматарскага спорту або вольнага часу. У прафесійным конным спорце верхавая язда дзеліцца на асобныя дысцыпліны, такія як гонкі, аб’язджанне, канкур, трохбор’я, джыгітовка, вальтыжыроўка. Выкарыстанне верхавой язды з лячэбнай мэтай называецца іпатэрапіяй.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Запыт «Вершнік» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.