Выбуховае рэчыва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбуховае рэчыва — хімічнае злучэнне ці іх сумесь, здольная ў выніку пэўных знешніх уздзеянняў ці ўнутраных працэсаў разрывацца з выбухам, выдзяляючы цеплыню і ўтвараючы моцна нагрэтыя газы. Комплекс працэсаў, які адбываецца ў такім рэчыве, называецца дэтанацыяй. Традыцыйна да выбуховых рэчываў таксама адносяць злучэнні і сумесі, якія не дэтануюць, а гараць з вызначанай хуткасцю (кідальны порах, піратэхнічныя саставы).
Існуе шэраг рэчываў, таксама здольных да выбуху, як то ядзерныя і тэрмаядзерныя матэрыялы, антырэчывы. Таксама існуюць метады ўздзеяння на розныя рэчывы, якія прыводзяць да выбуху, як то ўздзеянне лазерам або электрычнай дугой. Звычайна такія рэчывы не называюць «выбуховымі». Выбуховыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў зброі, будаўніцтве, горнай справе.