Высокі друк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Высо́кі дру́к.
1) Тэхналогія вытворчасці гравюры, пры якой паверхню друкарскай формы гравіруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не патрапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымоўваецца адбітак паверхні пакрыты незафарбаванымі лініямі.
Па гэткай тэхналогіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе, гравюра на картоне і цынкагравюра.
2) У паліграфіі адзін са спосабаў друку, пры якім адбітак друкуецца з формы, якая мае выступаючыя (друкуючыя) і паглыбленыя (прабельныя) элементы. Да пачатку 1990-х найбольш пашыраны спосаб друку кніг, часопісаў і газет, пры якім тэкст набіраўся з літар.