Вёска
сельскі населены пункт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вёска (стараж.-слав. въсь) — населены пункт з некалькімі дзесяткамі або сотнямі хат індывідуальнага збудавання, пераважным заняткам жыхароў якога з'яўляецца сельская гаспадарка і промыслы. Асноўнае адрозненне вёскі ад сяла ў кананічнай тапаніміцы — адсутнасць царквы ў вёсцы, што, аднак, не з'яўляецца агульным правілам.