Вікіпедыя:Артыкул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкул — старонка ў базе даных Вікіпедыі, якая ўтрымлівае энцыклапедычны змест.
Вызначэнне тэрміна «артыкул» у Вікіпедыі залежыць ад пункту гледжання. Не ўсе магчымыя вызначэнні з’яўляюцца дастаткова выразнымі і правільнымі.
Найбольш агульнае паняцце — старонка. Так называюцца пайменаваныя запісы ў базе даных Вікіпедыі. Назвы старонак адносяцца да розных прастораў. Усе артыкулы адносяцца да асноўнай прасторы назваў (называнай часам «прасторай артыкулаў»). Перасылкі і старонкі неадназначнасцей таксама сустракаюцца ў асноўнай прасторы, аднак да артыкулаў звычайна не адносяцца. Таксама да артыкулаў нельга аднесці старонкі з іншых прастораў назваў, вось некаторыя:
- Вікіпедыя: прастора назваў, у якой змешчаны старонкі Вікіпедыі пра яе працу.
- Размовы: прастора назваў, якая ўтрымлівае абмеркаванні, утрыманыя на гэтых старонках.
- Удзельнік: прастора назваў, якая змяшчае ўласныя старонкі ўдзельнікаў.
- Файл: прастора назваў, у якой змяшчаецца апісанне выяў, якія выкарыстоўваюцца ў Вікіпедыі.
З пункту гледжання правіл Вікіпедыі нарыхтоўкі артыкулаў (пачаткі артыкулаў) з’яўляюцца асобным выпадкам артыкулаў. Тэрмін «нарыхтоўка» апісвае не сутнасць аб’екта, а бягучы ўзровень яго якасці.