Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 Belarus
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіпедыя — найбуйнейшая ў свеце анлайн-энцыклапедыя, створаная карыстальнікамі. Аднак заўважана, што ў Вікіпедыі артыкулаў пра мужчын у некалькі разоў больш, чым пра жанчын, прычым гэтыя суадносіны назіраюцца практычна ва ўсіх моўных версіях.
Каб трохі выправіць гэты дысбаланс і прыцягнуць увагу да праблемы, у Вікіпедыі быў арганізаваны праект WikiGap, закліканы напоўніць Вікіпедыю артыкуламі пра выдатных жанчын на самых розных мовах. WikiGap з’яўляецца міжнароднай акцыяй, якая першапачаткова паўстала дзякуючы ініцыятыве шведскага аддзялення Фонду Вікімэдыя ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Швецыі, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і аддзяленнямі Фонду Вікімедыя па ўсім свеце.