Гвельфы і гібеліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвельфы (італ.: guelfi, ням.: Guelfen / Welfen) — палітычная плынь у Італіі XII–XVI стагоддзяў, прадстаўнікі якой выступалі за абмежаванне ўлады імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Італіі і ўзмацненне ўплыву Папы Рымскага. Атрымалі назву ад Вельфаў, герцагаў Баварыі і Саксоніі — супернікаў германскай дынастыі Штаўфенаў. Варагавалі з гібелінамі.
Гібелі́ны (італ.: ghibellini, ням.: Ghibellinen / Waiblinger) — палітычная групоўка XII—XIII стагоддзяў, якая варагавала з гвельфамі. Назва «гібеліны» пайшла ад латынізаванай назвы аднаго з замкаў Штаўфенаў — Гаўбелінг ням.: Weiblingen (Вайблінген). Гібеліны — прыхільнікі імператара. Барацьба паміж гібелінамі і гвельфамі адбывалася на фоне барацьбы паміж папствам і імперыяй за панаванне на Апенінскім паўвостраве.