Геапалітыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геапалітыка (ад грэч. γη — зямля + πολιτική — мастацтва кіравання дзяржавай) — палітычная канцэпцыя (дактрына), якая адлюстроўвае складаную залежнасць і сувязь знешняй палітыкі дзяржавы з яе геаграфічным становішчам — кліматам, прыроднымі рэсурсамі, тэрыторыяй і г.д.
Гэта вучэнне аб геаграфічнай абумоўленасці палітычных з’яў, асаблівая галіна ведаў, якая вывучае сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржаў. Геапалітыка з’яўляецца адным з тэарэтычных абгрунтаванняў палітыкі дзяржавы як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне.