Герб Аўстрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Аўстрыі ўпершыню быў прыняты ў XV стагоддзі.
Герб Аўстрыі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Аўстрыя |
Зацверджаны | 1919 |
Заснаванне | 1919 |
Першая, якая захавалася да нашых дзён, выява аднагаловага арла на шчыце змяшчаецца на срэбнай манеце Фрыдрыха Барбаросы. З XV стагоддзя да 1806 года двухгаловы арол — старажытны імперскі знак, спадарожнік герояў, сведка вялікіх гістарычных падзей — быў гербам Свяшчэннай Рымскай імперыі, якая пад кіраўніцтвам дынастыі Габсбургаў аб’яднала шматлікія цэнтральна-еўрапейскія дзяржавы. Аднак з аб’яднаннем Германіі пад уладай прускіх манархаў аднагаловы арол вяртаецца на германскі герб, дзе пасля шэрагу мадыфікацый застаецца і сёння. Двухгаловы арол знік і з аўстрыйскага герба. Гэта адбылося ў 1918 годзе з падзеннем Аўстра-Венгерскай імперыі. Аўстрыйская рэспубліка зацвердзіла новы герб, на якім адлюстроўваўся аднагаловы арол, увянчаны вежавай каронай, які трымаў у лапах серп і молат, а на грудзях меў шчыток з аўстрыйскімі нацыянальнымі колерамі. Разарваныя ланцугі з’явіліся на гербе пасля вызвалення краіны ад фашызму.