Германскі імперскі флот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герма́нскі імпе́рскі флот (ням.: Kaiserliche Marine, Кайзерліхмарынэ) — ваенна-марскія сілы Германіі, створаныя пасля аб’яднання германскіх дзяржаў у складзе Германскай імперыі на аснове ваенна-марскіх сіл Каралеўства Прусія, асноўнай задачай якіх з'яўлялася берагавая абарона. Яны існавалі з 1871 па 1919 год. Асабліва значна яны павялічыліся ў перыяд праўлення Вільгельма II, пры статс-сакратары марскога міністэрства Альфрэдзе фон Тырпіц, у якога знайшлі падтрымку ідэі амерыканскага тэарэтыка марскіх сіл Альфрэда Тайер Мэхэна. Вынікам стала гонка марскіх ўзбраенняў з Вялікабрытаніяй, падчас якой германскія ВМС сталі адной з самых значных марскіх сіл у свеце, саступаючы толькі брытанскім. Надводныя сілы аказаліся малаэфектыўнымі падчас Першай сусветнай вайны, удзельнічалі толькі ў адной вялікай бітве — Ютландскай, вынік якой можна ахарактарызаваць як нявызначаны. У той жа час, падводны флот значна пашырыўся, і ўяўляў сабой галоўную пагрозу шляхам забеспячэння Вялікабрытаніі. Пасля заканчэння вайны вялікая частка караблёў была інтэрнавана саюзнікамі, а пасля затопленая пакінутымі германскімі экіпажамі на базе Скапа Флоў у 1919 годзе.
Імператарскія ваенна-марскія сілы Kaiserliche Marine | |
---|---|
Гады існавання | 1871 — 1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | ваенна-марскія сілы |
Складаецца з | |
Удзел у |
Іхэтуаньскае паўстанне Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Альфрэд фон Цірпіц |
Асноўныя сілы кайзераўскіх ВМС называліся Флотам Адкрытага мора (ням.: Hochseeflotte). Караблі імператарскіх ВМС пазначаліся як SMS (ням.: Seiner Majestät Schiff — карабель Яго вялікасці). Пераемнікам кайзераўскіх ВМС былі Імперскія ВМС (ням.: Reichsmarine) Веймарскай рэспублікі.