Гімн Італіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Браты Італіі (па-італьянску: Fratelli d'Italia) — афіцыйны гімн Італіі. Таксама носіць назву гімна Мамелі паводле імя аўтара паэмы, часткай якой і з'яўляецца. З 12 кастрычніка 1946 года з'яўляўся часовым гімнам краіны аж да 17 лістапада 2005. Тэкст гімна быў напісаны ўвосень 1847 года Гафрэда Мамелі, музыка была напісаная Мікеле Навара трохі пазней.
У дзевяностых гадах ішлі спрэчкі аб замене дадзенага гімна іншым, больш падыходным, якім з'яўляўся, на погляд супернікаў Fratelli d'Italia, гімн Va' pensiero на музыку Джузэпэ Вердзі. Прыхільнікі жа дадзенага гімна сцвярджалі, што не мае сэнсу змяняць гімн з шасцідзесяцігадовай гісторыяй. Паводле рэферэндуму афіцыйным гімнам Італіі быў пакінуты Fratelli d'Italia.