Гімн Аўстрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Land der Berge, Land am Ströme (па-беларуску: «Край гор, край рэк») — з 22 кастрычніка 1946 года федэральны гімн Аўстрыі.
Музыка гімна ўзятая з апошняга твора Вольфганга Амадэя Моцарта, «Масонскай кантаты» (ням.: Freimaurerkantate), скончанага ім за 19 дзён да смерці, 5 снежня 1791 года. У сучасным музыказнаўстве лічыцца, аднак, што менавіта гэтая мелодыя напісаная не Моцартам, а яго таварышам па масонскай ложы Іяганам Хольцэрам. Для сучаснага аркестравага складу мелодыя канца XVIII стагоддзя была аранжыравана Максам Шэнхерам. Словы гімна былі напісаныя Паўлай фон Прэрадовіч і заьверджаныя на конкурснай аснове ў 1947 г.