Ода да радасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Да ра́дасці» (ням. An die Freude) — ода, напісаная ў 1785 годзе Фрыдрыхам Шылерам для дрэздэнскай масонскай ложы па замове Хрысціяна Готфрыда Кёрнера
У одзе драматург выразіў важнейшыя бакі свайго светаўспрымання, веру ў чалавека, любоў да жыцця і ўпэўненасць, што лепшыя пачаткі павінны трыумфаваць над злом[1]. З гэтым гімнам Шылер выходзіць за рамкі індывідуалістычнай лірыкі асабістых перажыванняў, якая была характэрна тагачаснай буржуазнай літаратуры. Верш задуманы як харавая песня, якая выражае калектыўныя эмоцыі супольнасці аднадумцаў, у якіх, на думку паэта, ужо патэнцыйна ёсць пачуццё будучага вызвалення чалавецтва[2].
Ода зменена ў 1793 годзе і пакладзеная на музыку Людвігам ван Бетховенам, у апошняй чацвёртай частцы 9-й сімфоніі.
Ода «Да радасці» з’яўляецца гімнам Еўрапейскага Саюза. Афіцыйную аранжыроўку напісаў Герберт фон Караян.
У 2003 годзе кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза вырашыла, што афіцыйным гімнам з’яўляецца толькі мелодыя Бетховена, без слоў на нямецкай мове, дзеля раўнапраўя нацыянальных моў Еўрасаюза.
На беларускую мову твор пераклалі Алег Лойка і Кацярына Тычына, яе пераклад не апублікаваны.