Доктар філасофіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Доктар філасофіі (з лац.: Philosophiæ doctor, скарачаецца як PhD ці Ph.D.) — навуковая ступень у большасці краін свету. У іерархіі навуковых ступеней займае становішча вышэй магістра (англ.: Master's degree) і ніжэй доктара навук (англ.: Doctor of Science), прыкладна адпавядае беларускай навуковай ступені кандыдата навук.
Кваліфікацыйнай працай саіскальніка ступені доктара філасофіі з'яўляецца доктарская дысертацыя (англ.: Ph.D. Thesis).