Дыназаўры (Dinosauria; са стар.-грэч.: δεινός — страшны, жудасны і стар.-грэч.: σαύρα — яшчар) — наземныя пазваночныя жывёлы, якія дамінавалі на нашай планеце ў мезазойскую эру — на працягу больш чым 160 мільёнаў гадоў, з позняга Трыясавага перыяду (прыблізна 230 млн гадоў назад) да канца мелавога перыяду (каля 65 млн гадоў назад).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Большасць дыназаўраў пачала выміраць на стыку мелавога і трацічнага перыядаў падчас буйнамаштабнага знікнення жывёл і многіх разнавіднасцей раслін у адносна кароткі геалагічны перыяд гісторыі. Выкапнёвыя рэшткі дыназаўраў былі знойдзены на ўсіх кантынентах планеты. На сёння палеантолагамі апісана больш за 500 разнастайных родаў і больш за 100 разнастайных відаў, якія выразна падзяляюцца на дзве ўмоўныя групы — траваедных і драпежных яшчараў.