Дэтэктыў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэтэктыў (англ.: detective, ад лац.: detego — раскрываю, выкрываю) — пераважна літаратурны і кінематаграфічны жанр, творы якога апісваюць працэс даследавання загадкавага здарэння з мэтай высвятлення яго акалічнасцяў і раскрыцця загадкі. Звычайна ў якасці такога здарэння выступае злачынства, і дэтэктыў апісвае яго расследаванне і вызначэнне вінаватых, у такім разе канфлікт будуецца на сутыкненні справядлівасці з беззаконнем, якія завяршаюцца перамогай справядлівасці.