Каралавыя рыфы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралавыя рыфы — вапнавыя геалагічныя структуры, утвораныя каланіяльнымі каралавымі паліпамі і некаторымі відамі водарасцей, якія ўмеюць здабываць вапну з марской вады («біагермы»). Утвараюцца на плыткаводдзі ў трапічных морах. Агульная плошча каралавых рыфаў у свеце перавышае 27 млн км². Размяшчаюцца ў асноўным у морах басейнаў Ціхага і Індыйскага акіянаў. Каля траціны каралавых рыфаў свету ўжо знішчана. Пры існуючай тэндэнцыі некаторыя рыфы будуць знішчаны да 2030 года.
Адной з найбольш распаўсюджаных і малавывучаных праблем каралавых рыфаў з'яўляецца іх абясколерванне. Пашкоджаныя каралы высяляюць зоаксантэлы (сімбіятычныя водарасці), якія надаюць ім яркую афарбоўку. У выніку на калоніях утвараюцца бялявыя ўчасткі. Гэтыя ўчасткі, аднак, не цалкам пазбаўленыя водарасцей. У некаторых выпадках магчыма частковае аднаўленне або з'яўленне новых відаў зоаксантэл. Усталявана, аднак, што абясколераныя калоніі не растуць і лягчэй руйнуюцца хвалевай дзейнасцю.