Кардынал-дыякан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кардынал-дыякан — самая ніжэйшая ступень з трох ступеняў кардынальскай годнасці Рымска-каталіцкай царквы. Ступень кардынала-дыякана належыць тым кардыналам, якія не з’яўляюцца дыяцэзіяльнымі біскупамі, або з'яўляюцца службовымі асобамі Рымскай курыі, або святарамі, узведзенымі ў сан пасля іх васьмідзесяцігоддзя. Біскупы, якія ўзначальваюць дыяцэзіі — узведзены ў кардыналы-святары.
Першы з кардыналаў-дыяканаў, які называецца протадыяканам, аб’яўляе імя новаабранага Папы і накладае паліі мітрапалітам або перадае іх прадстаўнікам.
Існуе магчымасць перайсці са ступені кардынала-дыякана на ступень кардынала-прэзбітэра пасля дзесяці гадоў кардынальскага служэння. У гэтым выпадку той, хто пераходзіць на ступень кардынала-прэзбітэра, мае першынства перад тымі кардыналамі, якія былі ўведзеныя ў кардынальскую годнасць пазней за яго.