Кітайская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітайская мова (中文, джунвэнь, або 汉语, ханьюй) — мова ці моўная галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і, якая складаецца з некалькіх разнавіднасцей, у рознай ступені ўзаемазразумелых[1][2]. Афіцыйная мова КНР, Тайваня і Сінгапура. Кітайская — самая распаўсюджаная сучасная мова. На ёй гавораць звыш 1 млрд чалавек[3]. Прыблізна для 900 млн з іх родны паўночнакітайскі дыялект, які лёг у аснову літаратурнага стандарта путунхуа.
Кітайская мова | |
---|---|
Саманазва | 中文, 汉语 |
Краіны | КНР, Тайвань, Сінгапур, Філіпіны, Малайзія, Інданезія, Усходні Тымор, Тайланд, В’етнам, М’янма, Камбоджа, Лаос, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя |
Афіцыйны статус |
Кітай ШАС |
Агульная колькасць носьбітаў | 1 213 млрд |
Рэйтынг | 1 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Сіна-тыбецкая сям'я | |
Пісьменнасць | кітайскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | кит 315 |
ISO 639-1 | zh |
ISO 639-2 | chi (B); zho (T) |
ISO 639-3 | zho і інш. |
ISO 639-5 | zhx |
Ethnologue | zho |
LINGUIST List | chin |
ABS ASCL | 71 |
IETF | zh |
Glottolog | sini1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Кітайская мова служыць адной з 6 афіцыйных і рабочых моў ААН. Гістарычна гэта мова народнасці хань, якая пераважае ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90 % насельніцтва краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёваўсходняй Азіі (на Сінгапуры больш за 75 % насельніцтва); значная кітайская дыяспара рассеяна па ўсім свеце.
Кітайская мова ўяўляе сабой сукупнасць даволі розных дыялектаў, і таму разглядаецца многімі мовазнаўцамі як самастойная моўная галіна, якая складаецца з асобных, хоць і роднасных паміж сабой, моўных і/або дыялектных груп[1].
Ёсць беларускі слоўнік (2021).