Мазамбік
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мазамбі́к, Рэспубліка Мазамбік (парт.: República de Moçambique) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Эсваціні, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Мае выхад да Індыйскага акіяна. Сталіца краіны — горад Мапуту, у 1876—1976 гадах вядомы як Ларэнсу-Маркіш. Нацыянальная валюта — мецікал.
| |||||
Гімн: «Pátria Amada» | |||||
Дата незалежнасці | 25 чэрвеня 1975 (ад Партугаліі) | ||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Мапуту | ||||
Найбуйнейшы горад | Мапуту | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Арманду Гебуза Айрэш Баніфасіу Алі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 35-я ў свеце 801 590 км² 2,2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць | 21 284 700 чал. (55-я) 25 чал./км² | ||||
ІРЧП (2007) | ▲ 0.402 (нізкі) (172-ы) | ||||
Валюта | Мецікал | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mz | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MOZ | ||||
Код МАК | MOZ | ||||
Тэлефонны код | +258 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Першай цывілізацыяй, што склалася на мазамбіцкай зямлі, стала супольнасць суахілі. З XVI стагоддзя пачалося пранікненне партугальцаў, сустрэтае адпорам тубыльскіх плямёнаў. Мазамбік заставаўся партугальскай калоніяй да 1975 года. Незалежны Мазамбік абраў сацыялістычны аднапартыйны шлях, аднак эканамічныя складанасці і грамадзянская вайна змусілі ўлады краіны перайсці на дэмакратычныя рынкавыя рэйкі ў пачатку 1990-х.
З 1994, калі ў Мазамбіку прайшлі першыя мультыпартыйныя выбары, дзяржава з’яўляецца адносна стабільнай дэмакратыяй, прэзідэнцкай рэспублікай. Аднак у 2013 арганізацыя Resistência Nacional Moçambicana (RENAMO) зноў запаліла партызанскі рух, хаця і даволі слабы. Мазамбік падзяляецца на 10 правінцый (provincias) і сталічны горад.
Нягледзячы на тое, што большасць з 30 млн жыхароў краіны належыць да народаў банту, мазамбікцы — дужа стракатая этнічная супольнасць. Таму адзіная дзяржаўная мова — партугальская, якой у якасці другой мовы валодае палова насельніцтва. Асноўная рэлігія — хрысціянства, маюцца мусульманскія і анімістычныя меншасці. Найбуйнейшы горад завецца Матола і з’яўляецца заходнім прыгарадам Мапуту.
Мазамбік надзелены багатымі і разнастайнымі прыроднымі рэсурсамі. Пры пераважна аграрным характары эканомікі, развіваюцца лёгкая і харчовая прамысловасць, гідраэнергетыка і вытворчасць алюмінію, нафтаперапрацоўка. Расце турыстычны сектар. Галоўны партнёр і крыніца інвестыцый — ПАР. Нягледзячы на адныя з самых высокіх у свеце тэмпы росту ВУП з 2001, Мазамбік застаецца беднай краінай з жабрачым ВУП на душу насельніцтва і вельмі нізкімі ўзроўнем і працягласцю жыцця.
Мазамбік з’яўляецца членам ААН, Руху недалучэння, Афрыканскага саюза, Супольнасці Развіцця Паўднёвай Афрыкі (SADC).