Малекулярная біялогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малекулярная біялогія — навука пра малекулярныя асновы жыццёвых з'яў. Вывучае структурна-функцыянальную арганізацыю генетычнага апарата клетак і механізмы рэалізацыі спадчыннай інфармацыі (малекулярная генетыка), малекулярныя механізмы ўзаемадзеяння вірусаў з клеткамі (малекулярная вірусалогія), заканамернасці імунных рэакцый арганізма (малекулярная імуналогія), зменлівасць і спецыялізацыю клетак у антагенезе (малекулярная біялогія развіцця), а таксама структурную арганізацыю біямалекул, механізмы іх функцыявання і рэгуляцыі актыўнасці, сувязь паміж структурай і функцыяй, узаемадзеянне з іншымі малекуламі і інш.