Медаль «За ўзяцце Будапешта»
медаль СССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Медаль "За ўзяцце Будапешта" заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі - мастак А. І. Кузняцоў.
Хуткія факты Медаль «За ўзяцце Будапешта», Краіна ...
Медаль «За ўзяцце Будапешта» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС | ||
Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам гераічнага штурму і ўзяцці Будапешта, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада | ||
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 362 050 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры |
дыяметр — 32 мм матэрыял — латунь |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За перамогу над Японіяй» | ||
Малодшая | Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Будапешта ў перыяд 20 снежня 1944 г. - 15 лютага 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.
Медаль "За ўзяцце Будапешта» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За перамогу над Японіяй».
Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджана прыблізна 362050 чалавек.