Нармандыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нармандыя (значэнні).
Нармандыя (фр.: Normandie, нармандск.: Normaundie) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Францыі, якая ахоплівае ў наш час два рэгіёна краіны — Верхнюю Нармандыю і Ніжнюю Нармандыю. Вядомая сваімі фермамі, яблычнымі плантацыямі і малочнай прамысловасцю, у першую чаргу сырамі, такімі як Камамбер, Ліваро і Пон-л’Эвек.
Агульнае насельніцтва каля 3,2 млн чалавек. Асноўныя гарады Кан, Шэрбур, Эўро, Руан, Гаўр, Дзьеп.