Ордэн «За заслугі» (Францыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны ордэн «За заслугі», таксама ордэн Заслуг (фр.: Ordre national du Mérite) — нацыянальны ордэн Францыі. Заснаваны дэкрэтам ад 3 снежня 1963 года прэзідэнтам Францыі генералам дэ Голем у якасці замены шматлікім ведамасным ордэнам заслуг[1].
Ордэн «За заслугі» | |
---|---|
Ordre national du Mérite | |
Арыгінальная назва | Ordre national du Mérite |
Краіна | Францыя |
Тып | Ордэн |
Каму ўручаецца | Ваенным і грамадзянскім асобам |
Кім уручаецца | прэзідэнт Францыі |
Падставы ўзнагароджання | За выдатныя заслугі, аказаныя французскай нацыі |
Дата заснавання | 3 снежня 1963 года |
Статус | Уручаецца |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ваенны медаль |
Малодшая | Ваенны крыж |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэнам могуць быць узнагароджаны французскія грамадзяне, за значныя грамадзянскія і ваенныя заслугі, у той жа час недастатковыя для ўзнагароджання ордэнам Ганаровага легіёна. Ордэнам могуць узнагароджвацца таксама і замежнікі. Рашэнне аб узнагароджанні прымае прэм'ер-міністр Францыі, які з'яўляецца Гросмайстрам ордэна, па прадстаўленні Урада. Прэм'ер-міністр Францыі становіцца кавалерам Вялікага крыжа па заканчэнні 6 месяцаў дзейнасці на сваёй пасадзе.
Вялікі канцлер ордэна Ганаровага легіёна таксама з'яўляецца і канцлерам ордэна Заслуг.
Ордэн заслуг з'яўляецца чацвёртай па значнасці ўзнагародай Францыі пасля ордэны Ганаровага легіёна, ордэна Вызвалення і Ваеннага медаля.
27 ліпеня 1972 года было створана Грамадства ўзаемадапамогі членам Нацыянальнага ордэна Заслуг, пераназванае 26 кастрычніка 1974 года ў Асацыяцыю членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг.