Прэзідэнт Чарнагорыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Чарнагорыі (чарнагор. Предс́едник Црне Горе, Predśednik Crne Gore) — глава выканаўчай улады ў Чарнагорыі.
Прэзідэнт Чарнагорыі | |
---|---|
Предćедник Црне Горе | |
| |
Пасаду займае Якаў Мілатавіч з 20 мая 2023 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | знаходзіцца ў горадзе Цэтынэ |
Прызначаецца | па выніках прамых выбараў |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў, не больш за 2 тэрмінаў запар |
Пасада з’явілася | 23 снежня 1990 |
Першы на пасадзе | Момір Булатавіч |
Сайт | predsjednik.me |
Рэзідэнцыя прэзідэнта размешчана ў Цэтынэ, каралеўскай сталіцы Чарнагорыі, у Блакітным палацы, які першапачаткова быў пабудаваны для Данілы II Пятровіча-Негаша.
Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта складае 5 гадоў, з правам аднаразовага перавыбрання. Прэзідэнт абіраецца на прамых выбарах усеагульным таемным галасаваннем. Мандат прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку аб’яўлення ваеннага становішча на час яго ўвядзення. Мандат прэзідэнта спыняецца ў выпадку яго заканчэння, пры яго ануляванні, або пры адстаўцы прэзідэнта. Прэзідэнт можа быць таксама адкліканы Скупшчынай, пасля чаго Канстытуцыйны суд павінен вырашыць, ці была парушаная прэзідэнтам Канстытуцыя.