Пётр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Граф (з 1744) Пётр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі (4 (15) студзеня 1725, Масква/Строенцы — 8 (19) снежня 1796, сяло Ташань, Зенькаўскі павет (руск.) (бел., Палтаўская губерня) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, які на працягу валарадарання Кацярыны II (1761—1796) кіраваў Маларосіяй. Падчас Сямігадовай вайны камандаваў узяццем Кольберга (руск.) (бел.. За перамогі над туркамі пры Ларзе (руск.) (бел., Кагуле (руск.) (бел. і інш., якія прывялі да заключэння Кючук-Кайнарджыйскага міру, ганараваны тытулам «Задунайскі». У 1770 годзе атрымаў чын генерал-фельдмаршала. Астатак жыцця правёў у сваіх шматлікіх памесцях, упрыгожваннем якіх нястомна займаўся: Гомелі, Вялікай Тапалі (руск.) (бел., Качанаўцы (руск.) (бел., Вішаньках (руск.) (бел., Ташані, Троіцкім-Кайнарджы (руск.) (бел.. Пакінуў каштоўныя працы па ваеннай навуцы.
Пётр Аляксандравіч Румянцаў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Пётр Румянцев | ||||||||
| ||||||||
Дата нараджэння | 4 (15) студзеня 1725 | |||||||
Месца нараджэння | ||||||||
Дата смерці | 8 (19) снежня 1796 (71 год) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Бацька | Alexander Rumyantsev[d] | |||||||
Маці | Maria Rumyantseva[d] | |||||||
Жонка | Кацярына Міхайлаўна Румянцава[d] | |||||||
Дзеці | Мікалай Пятровіч Румянцаў, Міхаіл Пятровіч Румянцаў[d] і Сяргей Пятровіч Румянцаў[d] | |||||||
Альма-матар | ||||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | |||||||
Род войскаў | сухапутныя войскі | |||||||
Званне | генерал-фельдмаршал (1770) | |||||||
Камандаваў | арміяй | |||||||
Бітвы/войны |
Руска-шведская вайна (1741—1743) (руск.) (бел. Рэйнскі паход (1747—1748) (руск.) (бел. Сямігадовая вайна Руска-турэцкая вайна (1768—1774) Руска-турэцкая вайна (1787—1791) |
|||||||
Узнагароды і званні |
Лаўровы вянок з алмазамі |
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кавалер ордэнаў расійскіх Святога апостала Андрэя Першазванага (9 лютага 1762 года), Святога Георгія 1-га класа (27 ліпеня 1770 года), Святога Уладзіміра 1-й ступені (22 верасня 1782 года), Святога Аляксандра Неўскага (18 жніўня 1759 года), Святой Ганны (9 лютага 1762 года) і прускага Чорнага арла (1776 год). Ганаровы член Імператарскай Акадэміі навук і мастацтваў (1776 год).