Рэвалюцыя руж
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-f8c91486d2107d3a " style="" data-name="Рэвалюцыя руж
" >
Краіна
Грузія
Дата
2 лістапада 2003 — 4 студзеня 2004
Прычына
незадавальненне палітыкай прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ
Вынік
да ўлады прыйшоў Саакашвілі
Арганізатар
Міхаіл Саакашвілі
Рэвалюцыя руж (груз. ვარდების რევოლუცია (2 лістапада 2003 — 4 студзеня 2004) — «вардэбіс революція») — мірная рэвалюцыя ў Грузіі, што ў 2003 годзе прымусіла сысці з пасады прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ.
Першая рэвалюцыя на постсавецкай прасторы пасля скасавання Савецкага Саюза, прычынілася сур’ёзных палітычных трансфармацый і дала пачатак хвалі рэвалюцый у постсавецкіх краінах — Кыргызстане, Украіне, Малдове, якія ўвайшлі ў гісторыю як «каляровыя рэвалюцыі».
Назва паходзіць ад кветак, якія трымалі ў руках прыхільнікі апазіцыі, калі ішлі да парламента, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ.