Канто (рэгіён)
рэгіён Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канто (яп.: 関東地方, літар. «рэгіён на ўсход ад заставы») — рэгіён вострава Хонсю, найбольш высокаразвітая і ўрбанізаваная частка Японіі. У ім знаходзяцца сталіца дзяржавы — Токіа, рэзідэнцыя імператара і ўрад Японіі.
Хуткія факты Размяшчэнне, Краіна ...
Рэгіён Канто на карце Японіі | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 36°10′ пн. ш. 139°47′ у. д.HGЯO |
Статыстыка | |
Плошча | 32 423,90 км² |
Насельніцтва | (на 1 красавіка 2010) |
Усяго | 42 335 080 чал. |
Шчыльнасць | 1299,17 чал./км² |
Прэфектур | 7 |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Канто.
Рэгіён аб'ядноўвае 7 прэфектур: Гуму, Татыгі, Ібаракі (падраён Паўночнае Канто), Канагава, Сайтама, Тыба і Токіа (падраён Паўднёвае Канто). Паводле даных на 1 красавіка 2010 года насельніцтва рэгіёна складае 42 335 080 чалавек, а сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 1299,17 чалавека на км².