Савет эканамічнай узаемадапамогі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савет эканамічнай узаемадапамогі (СЭУ) — міжурадавая эканамічная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1949—1991 гадах
Савет эканамічнай узаемадапамогі | |
---|---|
| |
Карта краін-членаў СЭУ | |
Штаб-кватэра | Масква, СССР |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 18 студзеня 1949 года |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 28 чэрвеня 1991 года |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
. Створана па рашэнні эканамічнай нарады прадстаўнікоў Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, СССР і Чэхаславакіі. Штаб-кватэра СЭУ знаходзілася ў Маскве.
Асноўныя рашэнні прымаліся штогод на спецыяльных сесіях, якія праходзілі па чарзе ў сталіцах краін-членаў у парадку назваў па рускім алфавіце. Дэлегацыі краін узначальвалі кіраўнікі ўрадаў, на 16-18-м і 23-м пасяджэннях дэлегацыі краін узначальвалі першыя (генеральныя) сакратары цэнтральных камітэтаў камуністычных і працоўных партый. У 1962 годзе быў створаны выканаўчы камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў краін-членаў на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў урадаў па адным ад кожнай краіны. Дзейнічаў сакратарыят СЭУ — эканамічны і выканаўча-адміністрацыйны орган, які размяшчаўся ў Маскве, працай сакратарыята кіраваў сакратар СЭУ (галоўная службовая асоба Савета) і яго намеснікі.
Перакладны рубель — калектыўная валюта, мера кошту, сродак плацяжу і назапашвання для арганізацыі шматбаковых разлікаў краін — членаў Савета эканамічнай узаемадапамогі.