Савецкі партызанскі рух (1941—1944)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецкі партызанскі рух (1941—1944), Партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны — адна з форм узброенай партызанскай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі СССР у часы Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.
Савецкі партызанскі рух | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Рух Супраціўлення, воінскае фарміраванне і Народны камісарыят унутраных спраў СССР |
Тып | партызанскі рух[d] |
Удзел у |
Паводле арганізацыі і кіравання, і з улікам геаграфічных умоў, у савецкім партызанскім руху выдзяляюцца партызанскія рухі, якія дзейнічалі: у Беларусі (БССР), ва Украіне (УССР), у Прыбалтыцы, у Карэліі, у Расійскай Федэрацыі (РСФСР).
Таксама савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі пэўны час (у 1944), і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сіл.
Стварэнне партызанскіх груп і атрадаў пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх вобласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войск за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх ваенных, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага года вайны. Далей на ўсход, сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад знішчальных батальёнаў, батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных груп НКУС і ГРУ, арганізацыйных груп, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх кіравалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацый і інш.
Першыя партызанскія атрады: «Старасельскі» (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён (БССР), 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, Пінск (БССР), 26.6.1941 і інш.
Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучана 5.7.1941.