Салідарнасць (прафсаюз)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Салідарнасць.
Незалежны самакіроўны прафесійны саюз «Салідарнасць» (польск.: Niezależny Samorządny Związek Zawodowy «Solidarność», скарочана NSZZ Solidarność) — незалежны прафесійны саюз працоўных, створаны ў верасні 1980 года ў Польшчы, які пасля перарос у шырокі грамадска-палітычны рух і зрабіў значны ўнёсак у барацьбу польскага народа з камуністычнымі ўладамі.