Слых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слых — здольнасць праз органы слыху ўспрымаць гукі.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Слыхавая сэнсорная сістэма служыць для ўспрымання і аналізу гукавых ваганняў знешняга асяроддзя. Яна набывае ў чалавека асабліва важнае значэнне ў сувязі з развіццём маўленчых зносін. Дзейнасць слыхавой сэнсорнай сістэмы мае таксама значэнне і для ацэнкі часавых інтэрвалаў — тэмпу і рытму рухаў. Слыхавая сэнсорная сістэма складаецца з наступных аддзелаў:
- перыферычны — спецыялізаваны орган, які складаецца з вонкавага, сярэдняга і ўнутранага вуха;
- правадніковы аддзел — першы нейрон змешчаны ў спіральным вузле ўліткі, атрымоўвае ўзрушанасць ад рэцэптараў унутранага вуха, адгэтуль інфармацыя паступае па ягоных валокнах, т. б. па слыхавым нерве (уваходзіць у VIII пару чэрапна-мазгавых нерваў), да другога нейрона ў прадаўгаватым мозгу і пасля перакрыжавання частка валокнаў ідзе да трэцяга нейрона ў заднім двохузгор'і сярэдняга мозга, а частка — да ядзер прамежкавага мозга (унутранага каленчатага цела);
- коркавы аддзел — з'яўляецца чацвёртым нейронам, які находзіцца ў першасным (праекцыйным) слыхавым полі ў скроневай вобласці кары вялікіх паўшар'яў і забяспечвае ўзнікненне адчування, а больш складаная апрацоўка гукавой інфармацыі адбываецца ў размешчаным побач другасным слыхавым полі, якое адказвае за фарміраванне ўспрымання і пазнаванне інфармацыі.
Атрыманыя звесткі паступаюць у патроенае поле ніжнецемянной зоны, дзе інтэгруюцца з іншымі формамі інфармацыі.