Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (КНР)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны, або САР (кіт. спр. 特别行政区, піньінь tèbié xíngzhèngqū) — асобыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія карыстаюцца высокай ступенню аўтаноміі. Фактычна гэтыя тэрыторыі самастойныя ў рашэнні ўсіх пытанняў за выключэннем тых, что тычацца абароны або знешняй палітыкі. Гэты статус замацаваны ў Асноўных законах, прынятых Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў пасля ўсталявання суверэнітэту КНР над Макаа і Ганконгам.
Ідэя спецыяльных адміністрацыйных раёнаў была прапанавана ў 1980-х Дэн Сяапінам у рамках прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы». Гэта быў кампрамісны варыянт вяртання ў склад Кітая арандаваных заходнімі краінамі на працяглыя тэрміны тэрыторый з устоянай рыначнай эканомікай і дэмакратычнай палітычнай сістэмай. У наш час у краіне налічваецца дзве адзінкі са статусам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна.
Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны | ||
---|---|---|
Беларускае напісанне | Англійскае напісанне | Кітайскае напісанне |
Ганконг (Сянган) | Hong Kong | 香港 |
Макаа (Аамэнь, Аамынь) | Macau | 澳門 |
Ганконг і Макаа ўвайшлі ў склад Кітая ў якасці спецыяльных адміністрацыйных раёнаў адпаведна ў 1997 і 1999 гадах.