Сцяг Валоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Валоніі ці бравы певень (фр.: coq hardi) ці Валонскі Певень (валон.: cok walon) — сімвал Валоніі і Французскай супольнасці Бельгіі. Сцяг уяўляе сабою выяву чырвонага пеўня з паднятай правай нагой і закрытай дзюбай на жоўтым фоне. Певень глядзіць у дрэўкавы край. Колеры ідэнтычныя са сцягам горада Льежа. Таксама сцяг выкарыстоўваецца Валонскім Рухам.