Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праблема паходжання Вялікага Княства Літоўскага ўпершыню праявілася як ідэалагічны канфлікт яшчэ ў першых дзесяцігоддзях 16 ст., у маскоўскіх дакументах 1520-х гадоў аб высокім паходжанні Рурыкавічаў і невысокім паходжанні Гедзімінавічаў. За перыяд першай паловы 16 ст. аформілася і легендарная (міфалагізаваная) частка беларуска-літоўскіх летапісаў, пра паходжанне літоўскай кіруючай дынастыі ад рымскага арыстакрата Палемона (упершыню ў Длугаша).
Гісторыкі 18—19 стст. бачылі ўтварэнне ВКЛ як вынік заваёвы літоўцамі аслабелай Русі.
Каля сярэдзіны 19 ст. гісторыкі г.зв. «віленскага асяродку»: Іаахім Лялевель, а таксама Тэадор Нарбут, Юзаф Ярашэвіч, Міхал Балінскі, звязвалі ўтварэнне ВКЛ з успышкай літоўскай ваяўнічасці, выкліканай паходамі рускіх князёў на Літву. Потым рабаўнічыя напады ператварыліся ў тэрытарыяльныя набыткі і г.д. Адзначаецца, што гэтая канцэпцыя была бліжэй да сучаснай навуковай, чым шмат якія канцэпцыі перыяду руска-польскай ідэалагічнай барацьбы другой паловы 19 — пач. 20 ст.