ФК Рэдынг
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэдынг» (англ.: Reading FC) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Выступае ў Чэмпіёншыпе. Клуб мае даўнюю мянушку «Роялз» (англ.: Royals), у сувязі з размяшчэннем у Каралеўскім графстве Беркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клуб з’яўляецца адной з найстарэйшых каманд у Англіі, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 года, і ніколі не гуляў у вышэйшай лізе англійскай футбольнай сістэмы да сезона 2006/07.
Хуткія факты Рэдынг, Поўная назва ...
Рэдынг | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Reading Football Club | ||
Мянушкі | Роялз | ||
Заснаваны | 1871 | ||
Горад | Рэдынг, Англія | ||
Стадыён |
Мадэйскі Умяшчальнасць: 24 224 |
||
Уладальнік | Дай Ёнгэ[d] | ||
Прэзідэнт | Джон Мадэйскі[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | ||
2021/22 | 21 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Закрыць
Хатнія матчы клуб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існавання. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клуба сэра Джона Мадэйскі.