Халцэдон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Халцэдон — напаўпразрысты мінерал, схаванакрышталічная тонкакудзелістая разнавіднасць кварца. Паўпразрысты або прасвечвае ў баках, колер самы розны, часцей ад белага да мядова-жоўтага. Утварае сфераліты, сфералітовыя скарынкі, псеўдасталактыты або суцэльныя масіўныя ўтварэнні. Цвёрдасць 6,5-7. Мае шмат разнавіднасцей, афарбаваных у розныя колеры: чырвоны (сердалік або карнеол), чырванавата-карычневы (сардэр), зялёны (хрызапраз), блакітнаваты (сапфірын), непразрысты цёмна-зялёны з ярка-чырвонымі плямамі ці палосамі (геліятроп) і іншыя. Выкарыстоўваецца ў ювелірных вырабах і як дэкаратыўны камень.
Хуткія факты Халцэдон, Халцэдонавы нож, 1000—1200 год да нашай эры ...
Халцэдон | |
---|---|
Халцэдонавы нож, 1000—1200 год да нашай эры | |
Формула | SiO2 |
Колер | Сіняваты, жаўтаваты, шэры |
Колер рысы | Белы |
Празрыстасць | Каламутны, які прасвечвае |
Цвёрдасць | 6,5—7 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Злом | Няроўны, радзей шкарлупісты |
Шчыльнасць | 2,58—2,64 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,530—1,539 |
Закрыць