Футбольная Бундэсліга Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бундэсліга (ням.: Bundesliga) — прафесійная футбольная ліга для нямецкіх футбольных клубаў, адзін з наймацнейшых футбольных дывізіёнаў ў свеце. З’яўляецца найвышэйшым дывізіёнам у сістэме футбольных ліг Германіі. У ёй выступаюць 18 клубаў. Чэмпіянат праходзіць з жніўня па май, кожная каманда праводзіць 34 матчы. Па выніках сезона апошнія дзве каманды напрамую трапляюць у Другую Бундэслігу Германіі (Д2). Каманда, якая заняла 16-е месца, гуляе пераходныя матчы з 3-й камандай Другой Бундэслігі па выніках сезона.
Хуткія факты Бундэсліга, Краіна ...
Бундэсліга | |
---|---|
Fußball-Bundesliga | |
Краіна | Германія |
Федэрацыя | УЕФА |
Заснаваны | 28 ліпеня 1962 |
Кол-ць каманд | 18 |
Узровень у сістэме ліг | 1 |
Выбыванне ў | Другая Бундэсліга |
Нацыянальныя турніры |
Кубак Германіі Суперкубак Германіі |
Міжнародныя турніры |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Еўропы |
Дзеючы пераможца | ФК Баер 04 Леверкузен (1-ы тытул, сезон 2023/24) |
Найбольш тытулаваны | Баварыя Мюнхен (33 тытулы) |
Сайт | www.bundesliga.de |
сезон 2023/24 |
Закрыць
Усе каманды Бундэслігі ўдзельнічаюць у розыгрышы Кубка Германіі. Пераможца Кубка Германіі гуляе матч з пераможцам Бундэслігі за Суперкубак Германіі.
Праводзіцца з 1963 года, да гэтага футбол у Германіі знаходзіўся на аматарскім узроўні.