Чэмпіёны Формулы-1
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тытул Чэмпіёна Свету сярод пілотаў Формулы-1 атрымлівае найлепшы пілот па выніках Гран-Пры, якія праводзяцца ў рамках Чэмпіяната Свету па Формуле-1. Найлепшы вынік вымяраецца сумай набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры.
Пыршы тытул Чэмпіёна Свету сярод пілотаў быў атрыманы ў 1950 годзе італьянцам Джузэпэ Фарынай. Першым, хто выйграў больш за адзін Чэмпіёнскі тытул, стаў італьянскі пілот Альберта Аскары (першы тытул у 1952 годзе, другі ў 1953). Дзеючым Чэмпіёнам з'яўляецца нідэрландскі пілот Макс Верстапэн, які выйграў свой першы тытул па выніках 2021 года.
Пілот становіцца чэмпіёнам, калі для іншых пілотаў робіцца немагчымым атрымаць больш ачкоў, чым мае ён. Нават калі лідар чэмпіянату не зможа працягнуць удзел у гонках сезона, але мае дастаткова ачкоў, каб быць недасяжным для іншых, ён атрымлівае тытул. 26 разоў лёс чэмпіёнскага тытула вырашаўся ў апошняй гонцы сезона. У 2002 годзе Міхаэль Шумахер стаў чэмпіёнам за 6 гонак да канца сезона, што дагэтуль з'яўляецца рэкордам.
Агулам, 32 пілота станавіліся чэмпіёнамі па выніках 65 сезонаў. Рэкорд па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў дагэтуль належыць Міхаэлю Шумахеру і Льюісу Хэмілтану, якія станавіліся чэмпіёнамі 7 разоў. Найбольшая колькасць чэмпіёнаў свету - 10 - Брытанскія пілоты; па тры пілота з Германіі, Бразіліі і Фінляндыі станавіліся чэмпіёнамі, што з'яўляецца другім паказчыкам у нацыянальным заліку.