Ёган Гутэнбэрг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёган Гутэнбэ́рг (па-нямецку: Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg; к. 1399[2], Майнц, Сьвятая Рымская імпэрыя — 3 лютага 1468) — нямецкі ювэлір, вынаходнік і друкар, якому прыпісваецца вынаходніцтва кнігадрукаваньня (каля 1445). Галоўны здабытак, Біблія Гутэнбэрга, яшчэ вядомая як 42-радковая біблія, лічыцца ўзорам паводле аздабленьня і якасьці.
Ёган Гутэнбэрг | |
Johannes Gutenberg | |
Імя пры нараджэньні | Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg |
---|---|
Род дзейнасьці | Гравюра, вынаходніцтва, друк |
Дата нараджэньня | к. 1399 |
Месца нараджэньня | Майнц, Майнцкае арцыбіскупства |
Дата сьмерці | 3 лютага 1468 |
Месца сьмерці | Майнц, Майнцкае арцыбіскупства |
Месца вучобы | |
Занятак | вынаходнік, друкар, гравэр, інжынэр, каваль, ювэлір, мынцмайстар |
Навуковая сфэра | вынаходнік[d] |
Бацька | Фрыле Генсфляйш[d][1] |
Маці | Эльза Вірых[d][1] |
Сярод астатніх знаходак Гутэнбэрга можна назваць стварэньне мэталічных літар, вынаходніцтва працэсу вытворчасьці літар у вялікай (фактычна, масавай) колькасьці, выкарыстаньне чарнілаў на аснове алею і выкарыстаньне драўлянага друкарскага прэсу, крыху іншыя мадэлі якога на той час выкарыстоўваліся для выцісканьня віна і аліўкавага алею. Лічыцца, што Гутэнбэрг быў вядомым друкаром, існуе меркаваньне, што ён працаваў гравёрам па медзі з мастаком вядомым, як Master of the Playing Cards. Традыцыйна лічыцца, што мэтад Гутэнбэрга ўключае выкарыстаньне адмысловага сплаву і трафарэту пры наборы літар.
Выкарыстаньне зьменных літар стала рэвалюцыйным ходам у вырабе кніг у Эўропе. Тэхналёгія другу Гутэнбэрга хутка распаўсюдзілася па ўсім кантынэнце і была адным з найважнейшых момантаў Адраджэньня. Асоба Гутэнбэрга сёньня па-ранейшаму застаецца папулярнай: у 1999 годзе Гутэнбэрга назвалі №1 у сьпісе «Людзі тысячагодзьдзя», а часопіс Time-life назваў вынаходніцтва Гутэнбэрга самым важным у другім тысячагодзьдзі.