Ілава (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва)
места ў Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілава (па-польску: Iława) — места ў Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Ілаўскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Утварае гарадзкую гміну, таксама зьяўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Места разьмешчанае на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У гадах 1975—1998 места адміністрацыйна ўваходзіла ў склад альштынскага ваяводзтва.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ілава.
Ілава | |||||
польск. Iława | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1305 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае | ||||
Павет: | Ілаўскі | ||||
Бурмістар: | Давід Копачэўскі | ||||
Плошча: | 21,88 км² | ||||
Вышыня: | 100—150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 33 128 чал.https://olsztyn.stat.gov.pl/vademecum/vademecum_warminsko-mazurskie/portrety_gmin/ilawski/m.ilawa.pdf | ||||
шчыльнасьць: | 1514,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 89 | ||||
Паштовыя індэксы: | 14-200, 14-201, 14-202 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′47″ пн. ш. 19°33′56″ у. д. | ||||
Ілава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ilawa.pl/ |
Места знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[1]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памэзаніі і на тэрыторыі, якую з 16. стагодзьдзя называлася Верхняй Прусіяй (па-нямецку: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[2]. У адміністрацыйных межах гораду знаходзіцца самы вялікі востраў унутры тэрыторыі Польшчы — Вялікая жулава[3], на які можна патрапіць з дапамогай парому[4]. Места знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які адзначаецца чыстатой паветра і разнастайнасьцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Краявідавы парк «Ілаўскаге Паазер’е»[5].
Ілава — цэнтар адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе блізка гораду знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачаньня Сарнувэк і Тлакавіска, у якія прыязджаюць журналісты[6][7]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны, ўнікальны ў сьвеце Элблондзкі канал[8]. Перад другой сусьветнай вайной места называлі «жамчужынай Аберланда»[9]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін зь некалькіх у сьвеце цэнтраў навучаньня капітанаў марской перавозкі і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манэўраваць марскімі караблямі з дапамогай мінятурных мадэляў[10]. Места называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там самага старэйшага фэстывалю гэтага жанру музыкі ў Эўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[11]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візытаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы папа рымскі плаваў каякам з моладзьдзю[12]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Сьвятога Якуба — аднаго з самых важных хрысьціянскіх шляхоў пілігрымак у сьвеце), якая вядзе да катэдры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.