Іслам у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісла́м у Беларусі — сукупнасьць культурных і гістарычных зьяваў, зьвязаных з супольнасьцямі вернікаў Беларусі, якія маюць ісламскае веравызнаньне.
Іслам на тэрыторыю сучаснае Беларусі быў першапачаткова прыўнесены татарамі-ліпкамі ў XIV—XVI стагодзьдзях, у цяперашні час мусульманская абшчына краіны таксама ўключае мусульманскіх імігрантаў. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2009 году, іслам у краіне вызнаюць каля 30 000 чалавек[1].