Ісус Хрыстос
цэнтральная асоба хрысьціянства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісу́с Хрысто́с ці Езу́с Хрысту́с (па-габрэйску: יֵשׁוּעַ, па-старажытнагрэцку: Ἰησοῦς Χριστός; паміж 7 і 2 да н. э.; Бэтлеем, Юдэйскае царства, Рымская імпэрыя — паміж 26 і 36 н. э.; Ерусалім, Юдэя, Рымская імпэрыя), яшчэ вядомы як Ісус Назарэйскі — цэнтральная асоба хрысьціянства, шанаваны большасьцю хрысьціян у якасьці ўвасабленьня Бога ў чалавеку. Акрамя гэтага зьяўляецца важнай асобай і ў некаторых іншых рэлігіях. Галоўнай крыніцай інфармацыі пра Хрыста і ягоныя вучэньні зьяўляюцца чатыры Эвангельлі. На погляд стваральнікаў нікейскага хрысьціянскага веравучэньня Хрыстос — другая асоба Тройцы, Бог Сын і чалавек, сумяшчаючы ў сябе прыроду боскую і чалавечую, поўнасьцю Бог і поўнасьцю чалавек, які прыйшоў выратаваць чалавецтва ад грахоў і прымірыць яго з Богам. Монафізыты прызнаюць толькі боскую прыроду Хрыста і не прызнаюць чалавечай.
Ісус | |
יֵשׁוּעַ | |
«Хрыстос нясе крыж», выява аўтарства Эль Грэка, XVI ст. | |
Род дзейнасьці | прапаведнік, Мэсія |
---|---|
Дата нараджэньня | не раней за 6 да н. э. і не пазьней за 4 да н. э.[1] |
Месца нараджэньня | Бэтлеем, Юдэйскае царства, Рымская імпэрыя |
Дата сьмерці | 7 красавіка 30 або 3 красавіка 33 |
Месца сьмерці | Ерусалім, Юдэя, Рымская імпэрыя |
Прычына сьмерці | распяцце[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
|
Занятак | прапаведнік, прарок, цясьляр, рабін, цудатворац, рэлігійны лідэр, знахар, мэсія, прапаведнік, настаўнік, заснавальнік рэлігіі, tektōn, pastor |
Навуковая сфэра | цясьлярства[d] і хрысьціянскае служэньне[d] |
Месца працы |
|
Жанры | прытча[d][3] |
Бацька | Бог Айцец |
Маці | Марыя |
Артадаксальны юдаізм не прызнае Ісуса ані Прарокам, ані Мэсіяй. Яшчэ некаторыя іншыя рэлігіі шануюць яго па-свойму. Рэлігіязнаўцы і тэолягі, якія прытрымліваюцца пункту гледжаньня, што Ісус зьяўляецца рэальнай гістарычнай асобай, а ня мітам, сьцьвярджаюць што ён нарадзіўся ў пэрыяд прыблізна з 12 року да н. э. па 4 рок да н. э.[4], а памёр у пэрыяд з 26 року н. э. па 36 рок н. э.[5].
Асноўнымі крыніцамі інфармацыі пра жыцьцё Ісуса і ягоныя вучэньні зьяўляюцца чатыры ананімныя тэксты[6] — кананічныя Эвангельлі, тры зь якіх зьяўляюцца сынаптычнымі Эвангельлямі. Большасьць сучасных навукоўцаў пагаджаюцца, што Ісус гістарычна існаваў. Некаторыя біблейскія крытыкі лічаць, што некаторыя часткі Новага Запавету карысныя для вобразнага аднаўленьня жыцьця Ісуса, якая пацьвярджае, што Ісус быў габрэем, якога ўспрымалі як настаўніка і лекара, што ён хрысьціўся ў Яна Хрысьціцеля, і быў укрыжаваны ў Ерусаліме па загадзе рымскага пракуратара Юдэі Понтыюса Пілята[7], па абвінавачваньні ў падбухторваньні да мецяжу супраць Рымскай імпэрыі.
Нараўне з гэтымі некалькімі высновамі, акадэмічныя дэбаты працягваюцца адносна храналёгіі, асноўнай думкі пропаведзяў Ісуса, ягонага сацыяльнага становішча, культурнага асяродзьдзя і рэлігійнай арыентацыі. Навукоўцы вылучаюць канкуруючыя апісаньні Ісуса; як чаканага Мэсію, як лідэра апакаліптычнага руху, як вандроўнага мудраца, як харызматычнага лекара і як заснавальніка незалежнага рэлігійнага руху. Аб дзейнасьці Ісуса ў рымскай правінцыі Юдэя паведамляюць таксама нехрысьціянскія аўтары I—II стагодзьдзяў. Каталіцкая традыцыя на Беларусі выкарыстоўвае напісаньне Езус Хрыстус (ад лац. Iesus Christus).
У ісламе Ісус, які звычайна згадваецца як Іса, лічыцца адным з важных прарокаў Бога[8]. Для мусульманаў Ісус прыносіць Пісаньні й ёсьць дзіцяці бязгрэшнага засьнітку, але ня мае чароўных здольнасьцяў і не зьяўляецца ахвярай расьпяцьця. Пісаньні багаі амаль ніколі не спасылаецца на Ісуса як на Мэсію, але называе яго Боскай праявай[9].